Меню Закрыть

Беларускі праймерыз 2020

Запрашаем да ўдзелу ў Народным галасаванні – праймерыз аб’яднанай беларускай апазіцыі – для вызначэння адзінага дэмакратычнага кандыдата на прэзідэнцкую кампанію 2020 года.

На здымку: кандыдаты Мікалай Казлоў, Вольга Кавалькова, Юрась Губарэвіч

Ёсць дзве часткі галасавання:

Галоўная частка.
Галасаванне «за», якое пойдзе ў залік пры абранні адзінага.

Дадатковая частка.
Галасаванне, пры якім можна аддаць два галасы «за» двух кандыдатаў і «супраць» яшчэ аднаго. Яно не пойдзе ў залік, але пакажа, хто з палітыкаў з’яўляецца кампраміснай фігурай.

Даты правядзення праймерыз: люты-травень 2020 года.

Даты правядзення анлайн-галасавання: сакавік — красавік 2020 года.
Прэзідэнцкая кампанія, верагодна, стартуе ў красавіку, а асноўнае галасаванне пройдзе ў жніўні 2020 года.

Арганізацыі-удзельніцы «Народнага галасавання»:

Аб’яднаная грамадзянская партыя
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
Беларуская партыя «Зялёныя»
Партыя БХД
Рух «За Свабоду»
Кампанія назірання «Права выбару»

Кандыдаты, за якіх вы можаце прагаласаваць:

ЮРЫЙ ГУБАРЭВIЧ
ВОЛЬГА КАВАЛЬКОВА
МIКАЛАЙ КАЗЛОЎ

· Анлайн-галасаванне

  

Падзяліцца

НОВЫЯ ПУБЛИКАЦЫІ