Меню Закрыть

Эканоміка без перспектыў

эканоміка

Палітыка ўладаў замінае прытоку інвестыцый і таксічная для развіцця малога і сярэдняга бізнесу.

Тым часам, калі прэм’ер Раман Галоўчанка даводзіць пра рост дабрабыту народа і малюе вясёлкавыя перспектывы адміністрацыйна-каманднай эканомікі, сітуацыя ў краіне сведчыць пра іншае. Фінансавы рэсурс рэжыму вычарпаны. Эканоміка ў  заняпадзе. Малы і сярэдні бізнес, якія маглі б стаць сталай крыніцай новых працоўных месцаў, у загоне. З краіны сыходзяць замежныя і прыватныя беларускія прадпрыемствы, знікае кадравы рэсурс.

Пры гэтым так званая «моцная» ўлада штогод не спраўляецца з аднымі і тымі ж праблемамі нават на сваёй дзялянцы – у дзяржсектары. Дзясяткі дзяржпрадпрыемстваў стратныя. У шэрагу галін катастрафічнае падзенне заробку. Дзясяткі тысяч людзей страчваюць працу.

Толькі ў студзені 2021 года наймальнікі на буйных і сярэдніх прадпрыемствах звольнілі 43,8 тыс. чалавек, а ўзялі на працу 37,8 тыс. За месяц чысты адток кадраў склаў 6 тыс. человек. І гэта толькі па афіцыйных дадзеных.

Насцярожвае і тое, што колькасць звольненых медыкаў у студзені 2021 года склала больш за 700 чалавек, што амаль удвая больш, чым годам раней. Пракацілася звальненні нават на прадпрыемствах-флагманах ІТ-індустрыі, якая раней толькі пашырала сваю дзейнасць.

Катастрафічна пагоршылі сітуацыю рэпрэсіі супраць грамадзянскага насельніцтва. Жыць і весці бізнес у краіне, дзе «ручныя» суды і сілавікі атрымалі карт-бланш, небяспечна.

Прыватныя прадпрыемствы сыходзяць з Беларусі. Толькі ў ІТ-сектары з восені мінулага года з-за палітычнай сітуацыі перабралася ў Латвію 13 беларускіх прадпрыемстваў. Раней Літва заяўляла пра больш як 20 ІТ-кампаній, якія хочуць перанесці свой бізнес у Літву. І гэта далёка не адзінкавыя факты.

Згортваюць свой бізнес і замежныя прадпрыемствы. У 2020 годзе зачыненых замежных прадстаўніцтваў і арганізацый было на 35% больш, чым адкрытых. Падобная сітуацыя назіраецца не першы год, таму марна тлумачыць усё пандэміяй каронавіруса.

Як вядома, інвестыцыі – рухавік развіцця эканомікі. Пра тое, якія перспектывы мае цяперашняя Беларусь, можна меркаваць па наступных, дарэчы, афіцыйных лічбах. За год вынік інвестыцыйна-фінансавай дзейнасці пагоршыўся ў 40 разоў. Па выніках 2019 года ён складаў мінус 220 млн. рублёў. За 2020 год наблізіўся да мінус 9 млрд. рублёў.

Як вынік – скарачэнне працоўных месцаў, падзенне ўзроўню жыцця. Усе ўзаемазвязана. І менавіта так выглядае паказчык эфектыўнасці дзейнасці ўраду, палітыкі, якую ён праводзіць.  

Ці ёсць выйсце з гэтай сітуацыі? Ёсць. Толькі яно супярэчыць сутнасці цяперашняй ўлады, якая ўсімі сіламі трымаецца аўтарытарнай палітыка-эканамічнай мадэлі і не зацікаўленая ў стварэнні прававой дэмакратычнай дзяржавы, станаўленні заможнага прыватнага бізнесу, бо ўспрымае іх як  пагрозу для свайго існавання.  

А без палітычных і эканамічных рэформ тыя ж інвестары сюды не прыйдуць. Бо хацелі б быць упэўненымі ў непахіснасці заканадаўства, у тым ліку для ўлады, надзейнай абароне сваіх правоў. І гэта магчыма ў прававой дзяржаве з паўнавартасным парламентам, незалежнай судовай сістэмай і свабоднай прэсай, якая не дазволіць схаваць праблемы.

Зараз жа мы бачым сітуацыю да наадварот. Сітуацыю, якая не вядзе да станоўчых пераменаў.

Падзяліцца

НОВЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ