Меню Закрыть

Беларусы губляюць давер да банкаў

Леў Марголін
Леў Марголін

Тэрміновыя банкаўскія ўклады беларусаў імкліва скарачаюцца. І гэта можа паставіць банкаўскую сістэму на мяжу выжывання, лічыць эканаміст Леў Марголін.

За другі квартал 2021 года тэрміновыя банкаўскія ўклады беларусаў скараціліся больш чым на 1,6 мільярда рублёў. Ці можна лічыць гэта сур’ёзнай пагрозай для эканомікі і ўлады?

На думку эканаміста Льва Марголіна, гэта «досыць сур’ёзная пагроза».

– Тут важней нават не колькасць, на якую скараціліся ўклады за 3 месяцы, а сама тэндэнцыя, – тлумачыць ён. – Калі гэтая тэндэнцыя працягнецца, то праз 2-3 квартала банкаўская сістэма будзе пастаўленая на мяжу выжывання. Таму важна сачыць за ёй. Калі яна будзе працягвацца, то гэта сур’ёзнае папярэджанне.

У сваю чаргу эканаміст Яраслаў Раманчук упэўнены, што адток укладаў працягнецца:

– Ён не можа не працягнуцца, таму што зберажэнняў у насельніцтва не шмат, і няма даверу да банкаўскай сістэмы. Каб кампенсаваць страты, грошы трэба будзе аднекуль браць. Альбо друкаваць, альбо «прадаваць нешта непатрэбнае», альбо ізноў браць пазыку – а новыя крэдыты можа даць толькі Расія і, магчыма, Кітай…

Разам з тым Яраслаў Раманчук мяркуе, што ў найбліжэйшай перспектыве гэтая тэндэнцыя не ўяўляе пагрозы для ўладаў:

– Ва ўмовах, калі ёсць бурны прыток валюты ад продажу экспартных тавараў, а традыцыйны экспарт паказаў рост амаль на 40%, пакуль ёсць адкуль браць грошы для папаўнення бюджэту, адток укладаў не з’яўляецца вялікай праблемай.

Але калі гэтых экспартных патокаў не будзе, то на фоне хранічнага недахопу інвеставання, уцечкі прадпрымальніцкага, чалавечага капіталу, утвораную дзірку ў банкаўскім балансе закрыць не будзе чым. Вось тады пачнецца сапраўдны банкаўскі фінансавы крызіс…

Падзяліцца

НОВЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ